Знайсці
22.05.2020 / 12:214РусŁacБел

Мінадукацыі не рэкамендуе праводзіць сёлета апошнія званкі

Фота Надзеі Бужан

У сувязі з COVID-19 школьныя выпускныя ў гэтым годзе адмянілі. Атэстаты 11-класнікам уручаць ва ўрачыстых абставінах. А што будзе з апошнім званком? — задаўся пытаннем Tut.by.

Першапачаткова апошні званок для вучняў 9 і 11 класаў сталічных сярэдніх школ павінен быў празвінець 29 мая, для вучняў з астатніх рэгіёнаў — 30 мая.

Аднак сітуацыя з COVID-19 ўнесла карэктывы. Як распавялі TUT.BY у Галоўным упраўленні выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі, сёлета ведамства рэкамендавала школам не праводзіць апошнія званкі. З мерапрыемстваў па завяршэнні навучальнага года, тлумачаць спецыялісты, будзе арганізавана толькі ўручэнне атэстатаў.

— Мерапрыемстваў па завяршэнні навучальнага года вельмі шмат, у тым ліку і апошні званок, таму мы не рэкамендуем яго праводзіць, — адзначылі ва ўпраўленні.

Ва ўпраўленні тлумачаць: магчыма, у вясковых школах або ў школах маленькіх гарадкоў, дзе ўсяго па адным невялікім класе, для выпускнікоў можна нешта арганізаваць.

Але калі гаворка ідзе пра гарадскія школы, дзе ў паралелях па чатыры-пяць класаў, плюс на свята прыйдуць бацькі, — «гэта ўжо масавае мерапрыемства». Праводзіць яго ў ведамстве не рэкамендуюць.

— Але канчатковае рашэнне застаецца за школай?

— Безумоўна, школа сама прымае рашэнне зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930