Знайсці
22.05.2020 / 09:3320РусŁacБел

Дзевяць расійскіх «Панцыраў» знішчылі ў Лівіі

mil.ru

У выніку ваеннай аперацыі «Вулкан гневу», якая праводзіцца арміяй урада нацыянальнай згоды (УНЗ) Лівіі, былі знішчаныя дзевяць зенітных ракетна-гарматных комплексаў (ЗРГК) «Панцыр» расійскай вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры аперацыі, перадае турэцкае агенцтва Anadolu.

Паводле штаба, комплексы былі знішчаныя за апошнія чатыры дні. Яны належалі сілам камандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) фельдмаршала Халіфы Хафтара.

Пра некалькі выпадкаў знішчэння «Панцыраў» Anadolu раней паведамляла асобна. Так, 20 мая агенцтва, спасылаючыся на прэс-цэнтр аперацыі арміі УНЗ, перадавала, што адзін з ЗРГК быў знішчаны ўдарам турэцкага беспілотніка. Яшчэ адзін «Панцыр» раней у траўні быў захоплены сіламі УНЗ на авіябазе Аль-Вація блізу Трыпалі, адкуль ім удалося выбіць часткі арміі Хафтара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера