Знайсці
21.05.2020 / 19:36РусŁacБел

Магілёвец абакраў чужы аўтамабіль і заснуў проста на вуліцы

У міліцыю звярнуўся 52-гадовы магілёвец з заявай аб тым, што яго абрабавалі: скралі магнітолу і тэлевізар з аўтамабіля. Кошт выкрадзенай тэхнікі — 900 рублёў.

Міліцыянты высветлілі, што патрульныя раней затрымалі мужчыну, які спаў на вуліцы, а побач ляжалі магнітола і тэлевізар. Мужчына быў моцна п'яны і не змог растлумачыць міліцыянтам паходжанне аўтамабільнай тэхнікі побач з ім, як і прычыну, па якой ён апынуўся на вуліцы ў падобным стане.

Следства высветліла, што затрыманы, 26-гадовы беспрацоўны магілёвец, узламаў дзверы чужой машыны, скраў тэхніку і, вырашыўшы адсвяткаваць поспех, купіў у краме спіртное. Выпіўшы, хлопец не змог дайсці да хаты, паколькі моцна ап'янеў і заснуў проста на вуліцы, дзе і быў затрыманы.

Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930