Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2020 / 18:28 33

Як правакатары закідваюць фэйкі ў незалежныя медыя — канкрэтны прыклад

21 мая Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала дзіўны дакумент ад чытача. Маўляў, сталічных настаўнікаў завочна запісваюць у ініцыятыўную групу Лукашэнкі. У прынцыпе, у грамадскасці ёсць справядлівы скепсіс да таго, як была сфарміраваная гэта група на 11 тысяч чалавек. Але…

Павялічыць

Трохі насцярожвае дзіўнае і неахайнае аздабленне дакумента (хто такая Вікторыя Міхайлаўна?) і спіс настаўнікаў. Надта іх прозвішчы нагадваюць гомельскую медыятусоўку. Арцём Шапор — блогер Арцём Шапораў, Філіп Максімовіч — блогер Максім Філіповіч, Пётр Кузняцоў — так завуць уласніка гомельскага партала «Моцныя навіны».

«Наша Ніва» звязалася з тым самым «неабыякавым чытачом». Ён запэўніў, што выкладае ў мінскай школе #143 у Чыжоўцы. І распавёў, што адбываецца ў школе.

«У нас усе адмовіліся падпісваць, акрамя аднаго настаўніка. Яго завуць Юрый Вектар, ён сам пажылы казах з беларускім дазволам на жыхарства, які ўсяго баіцца, — распавёў сіплым голасам «малады спецыяліст» Віктар. — Дырэктар на нашым баку, але прыязджалі дзве маладыя чыноўніцы з аддзела адукацыі, пагражалі нам звальненнем, калі не падпішам».

«Віктар» нават даў кантакт адной з «настаўніц» — Алісы Селязнёвай.

Жанчына распавяла «Нашай Ніве», што нібыта выкладае рускую мову ў пачатковых класах і што гісторыя Віктара — чыстая праўда.

Прыгожа і патрыятычна!

Але ж хлусня.

Пошук па твары мінчанкі «Алісы» выдаў нейкую гамяльчанку Марыю Семянцову.

Павялічыць

Таксама «Наша Ніва» звязалася з вучнямі школы 143 і пасля пагаварыла нават з адным з завучаў. Ніводнага настаўніка з такім прозвішчам у школе няма.

«Наша Ніва» ў выніку адкрыта пацікавілася ў «настаўніка»: навошта закідваць фэйкі?

«Ёсць свае прычыны, — патлумачыў свой учынак суразмоўца. — Няважна, хто я, але вы пісалі хлусню пра мяне і не рэагавалі пасля на мае заўвагі… Так рабіць непрыгожа? Я так не лічу».

«Аліса Селязнёва», яна ж Марыя Семянцова, не захацела пракаментаваць гэтую «акцыю».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
ЯНКА / адказаць
22.05.2020 / 22:12
★ Не профпрігоден, калі ласка, ідзіце сьмярдзець вашымі пагрозамі ў іншае мейсца, бо тутака наша нацыянальная спадчына. І паўтару зноў, калі зусім м..к: тыя, хто не заслугоўваюць Маей павагі, гэтую павагу не атрымаюць. ★
4
Не профпригоден / адказаць
23.05.2020 / 05:10
ЯНКА, тыя, хто не заслугоўваюць Маей(з вялікай літары!!!) павагі, гэтую павагу не атрымаюць. ★(Які ЖАХ!!) А тутака, на Нашай Ніве наша нацыянальная спадчына.. (WOW!) ////// Паходу псіхатэрапеўт дарэмна дазволіў цябе карыстацца інтэрнэтам,або ты ў ціхую не п'еш лекі?
0
M.O. / адказаць
25.05.2020 / 00:20
падобная на модэра ў тэлеграм "страна для жизни"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30