Знайсці
21.05.2020 / 17:551РусŁacБел

Усе шасцёра загінулых у аварыі пад Барысавам былі п'яныя — новыя падрабязнасці

Усе шасцёра загінулых 17 мая ў ДТЗ на трасе М1 пад Барысавам былі нецвярозымі. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Падчас следства было ўстаноўлена, што ва ўсіх загінулых прысутнічаў алкаголь. Дакладная канцэнтрацыя спірту ў іх крыві будзе вядомая па выніках экспертных даследаванняў, — праінфармавала Юлія Ганчарова. — Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа аб парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць шасці асоб (ч. 3 арт. 317 КК). Але паколькі здзяйсненне ДТЗ у стане алкагольнага ап'янення — іншы артыкул, крымінальная справа будзе перакваліфікаваная. Пакуль што казаць пра гэта рана, следчым яшчэ трэба будзе высветліць усе абставіны здарэння».

Высветлілася, што ў нядзелю трое маладых людзей (27 гадоў і двое 21-гадовых) з трыма непаўналетнімі дзяўчынамі адзначалі дзень нараджэння на прыродзе і распівалі спіртныя напоі. Пасля гэтага кампанія адправілася да крамы, дзе пазнаёмілася з двума маладымі людзьмі. Адзін з іх і быў уладальнікам і кіроўцам Renault. Новыя знаёмыя падахвоціліся падвезці імянінніка і яго сяброў да аднаго з маладых людзей дадому.

«Хлопец, які клікаў да сябе, па нейкай прычыне ад гэтай ідэі адмовіўся і пакінуў аўтамабіль. Кампанія вырашыла працягнуць мерапрыемства і паехаць дадому да аднаго з новых знаёмых у Крупскі раён, — распавяла Юлія Ганчарова. — Усе сямёра селі ў машыну і паехалі па шашы. У нейкі момант 21-гадовага маладога чалавека папрасілі выйсці з аўто. Што адбылося і з-за чаго ён выйшаў, яшчэ трэба будзе высветліць следчым. Хлопец застаўся на дарозе, а літаральна праз некалькі хвілін адбылося ДТЗ».

Аўтамабіль належаў загінуламу ў гэтым ДТЗ 30-гадоваму жыхару Барысава. Малады чалавек у 2018 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы за кіраванне ў нецвярозым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930