Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2020 / 15:58 39

Лукашэнка: Па смяротнасці ад каранавіруса мы найлепшыя ў свеце. Гэтага ніхто не аспрэчвае

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння падчас нарады з міністрам здароўя Уладзімірам Каранікам і сваім памочнікам Аляксандрам Косінцам.

«Нам трэба ратаваць людзей, у тым плане, што трэба змагацца за жыццё людзей. Паказчык адзін застанецца — смяротнасць людзей. І тое, што мы ў гэтым плане найлепшыя ў свеце, — ніхто ўжо не аспрэчвае. Ніхто!» — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле звестак Мінздароўя, за ўвесь час ад каранавіруса ў Беларусі памерлі 185 чалавек (25-е месца ў Еўропе), гэта 20 выпадкаў на 1 млн насельніцтва (12-е месца ў Еўропе).

Параўнаем з іншымі краінамі Еўропы: горшыя паказчыкі ў Польшчы — 965 смерцяў (або 25 на 1 млн), Літва — 61 смерць (22 на 1 млн), Расія — 3099 (21 на 1 млн).

Але: Украіна — 579 смерцяў (13 на 1 млн), Латвія — 22 смерці (12 на 1 млн), Славакія — 28 смерцяў (5 на 1 млн), Грэцыя — 166 (16 на 1 млн), Балгарыя — 120 (17 на 1 млн).

Смяротнасць па абсалютных лічбах у Еўропе

Павялічыць

Колькасць выпадкаў смерці ад каранавіруса на 1 млн чалавек у ЕўропеПавялічыць

Магчыма, маецца на ўвазе колькасць смерцяў на агульную колькасць захварэлых.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Эхо / адказаць
21.05.2020 / 21:09
Как "чемпиону мира по хоккею", я ему верю.
2
kronon / адказаць
21.05.2020 / 21:34
Пра якiя другую, трэццю, чацвертую хвалi ен кажа? На Беларусi не будзе хваляу - будзе 9 ВАЛ "ковiдны"! Ад таго, што гэтыя спяцы падмалююць прыгожую статыстыку мертвыя не ускрэснуць! 
0
Grera / адказаць
21.05.2020 / 22:16
Владимир123, даже здесь ложь. 29 тысяч заражённых в Сингапуре и чуть больше 20 смертей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30