Знайсці
21.05.2020 / 14:166РусŁacБел

Зяленскія паслалі Лукашэнку вышыванку ФОТА

president.gov.ua

Ва Украіне штогод у трэці чацвер мая адзначаецца Дзень вышыванкі. Прэзідэнцкая сям’я Зяленскіх вырашыла зрабіць падарункі лідарам шэрагу краін сьвету — традыцыйныя ўкраінскія вышытыя сарочкі атрымаюць кіраўнікі ЗША, Нямеччыны, Францыі, Канады, Польшчы, Турцыі ды іншых краін, піша Радыё Свабода.

«Прэзідэнту Лукашэнку таксама адправяць сёння вышыванку», — паведаміла Свабодзе прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Юлія Мэндэль.

«21 мая ва Украіне адзначаецца Дзень вышыванкі — свята, закліканае захаваць і шанаваць старажытныя традыцыі нашага народа. Вышыванка — гэта арыгінальны код нашага этнасу з талісманамі і сімваламі, зашыфраванымі ў арыгінальных арнаментах. Мы шчыра хочам падзяліцца з вамі часткай украінскай гісторыі і аўтэнтычнасці», — напісалі Уладзімір і Алена Зяленскія ў суправаджальным лісце.

Чытайце таксама:
Лукашэнку прыйшла вышыванка ад Зяленскага ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера