Знайсці
21.05.2020 / 12:0021РусŁacБел

Цапкала: Лукашэнка разбіраўся, колькі певень можа пакрыць курэй

Фота Надзеі Бужан

На думку Валерыя Цапкалы, у 1994-м годзе Лукашэнку выбралі справядліва.

«І ў той час ён быў сапраўды блізкі, ён падабаўся маёй бабулі, бо ведаў, колькі ад свінні павінна нарадзіцца парсючкоў, ён быў блізкі выхадцам з вёсак, бо ведаў, колькі курэй можа пакрываць адзін певень. Гэта было вельмі блізка, гэта імпанавала. Але я думаю, даўно трэба сыходзіць ад сельскага ўкладу, мы цэлыя ўрады мяняем. Мінулы ўрад памянялі, бо пакасілася дзверы ля свінарніка, не быў адрамантаваны дах. Тут трэба мяняць сістэму. Напэўна, ва ўсёй Беларусі каровы не ходзяць пад музыку, іх не пояць півам, не робяць масажы, гэта стандартная сітуацыя для ўсёй рэспублікі», — сказаў Цапкала.

Адказваючы на закіды, што ён паспрыяў прыходу Лукашэнкі да ўлады, ён сказаў, што тады ў 1994-м ніхто не думаў, што гэта будзе надоўга. Тады Канстытуцыя прадугледжвала, што максімальна можна кіраваць 10 гадоў, і прывёў у прыклад першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, якому прапаноўвалі трэці тэрмін, але той сказаў, што закон ёсць законам і мяняць яго ён не можа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера