Знайсці
21.05.2020 / 11:4521РусŁacБел

Лукашэнка пра каранавірус: Нам яшчэ месяц боўтацца

БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам прэзідэнта Аляксандрам Косінцам абмеркаваў эпідабстановку ў краіне, перадае АНТ у сваім тэлеграм-канале.

— Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць.

— Але ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба арыентаваць нашых дактароў. Яны малайцы, ды і Міністэрства аховы здароўя добра арганізуе гэтую працу. А галоўнае, што вы вывучаеце штодзённы досвед. Хацелася б, каб вы вытрымалі гэта. Напэўна, пакуль мы канчаткова не адыдзем ад гэтага, месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца. Вядома, не той узровень ўжо, лягчэй трошкі стала, але не расслабляцца, — заявіў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930