Знайсці
21.05.2020 / 11:346РусŁacБел

Цапкала: У нас няма іншага шляху, як мадэрнізацыя

Фота Надзеі Бужан. 

«Што я разумею пад мадэрнізацыяй? — задаўся пытаннем на прэс-канферэнцыі Валерый Цапкала. — Мы пазычым самыя лепшыя сусветныя ўзоры. Мы павінны прызнаць, што ў кагосьці ёсць тэхналогіі, лепшыя за нашыя. Мы павінны вучыцца ў шведаў і фінаў — у нас падобныя кліматычныя ўмовы — будаваць дарогі, у французскіх і італьянскіх архітэктараў, як будаваць дамы, каб яны не трэскаліся. У Беларусі няма іншага шляху, як мадэрнізацыя. Эканоміка, адукацыя, здароўе, і тады ў нас заробак будзе 1000, 2000 даляраў.

На думку Цапкалы, Беларусі патрэбная мадэрнізацыя ўсіх галін, у тым ліку мадэрнізацыя і прыватызацыя прамысловасці, рэформа сельскай гаспадаркі. Прататыпам рэформ сістэм аховы здароўя і адукацыі ён прапанаваў выбраць Парк высокіх тэхналогій — каб было шмат розных медцэнтраў, у тым ліку прыватных, якія будуць канкураваць за дактароў, і прэстыжнасць працы лекараў стала такой жа, як у праграмістаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера