Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2020 / 11:18 18

Цапкала патлумачыў, чаму ідзе на выбары: 10 год без развіцця, мы не бачым перспектыў

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан

Экс-кіраўнік ПВТ, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала праводзіць сёння першую прэс-канферэнцыю.

«Чаму я пайшоў на выбары? Апошнія 10 год, мы бачым, як бурна расце свет, як расце эканоміка ЗША, як расце эканоміка краін ЕС. Канечне, Грэцыя, Партугалія выраслі не так значна, але Польшча, Чэхія дасягнулі каласальных поспехаў», — сказаў ён.

«Мы бачылі, як другой эканомікай свету стала эканоміка Кітая. 10 год таму там быў сярэдні заробак 380 даляраў, а зараз — 800 даляраў, у самай беднай правінцыі — 240 даляраў. Я не кажу пра эканоміку Сінгапура. 

А ў Беларусі ВУП не толькі не павялічыўся, а нават упаў з 60 да 59 млрд даляраў. За 10 год у нас павялічыўся толькі знешні доўг, да 17 млрд. 10 год без развіцця, і самае галоўнае, што няма перспектыў, няма заўтрашняга дня, і гэта самая вялікая праблема.

Народ можа ўсё сцярпець, але ён павінен бачыць мэту. Год 20 таму Беларусь мела самы вялікі патэнцыял, у нас ВУП быў параўнальны з Чэхіяй, а сёння ВУП Чэхіі ў 4 разы большы.

20 год таму палякі вывозілі ўсё ў нас. Польшча была вельмі беднай краінай, а зараз усё наадварот. Нам трэба мадэрнізацыя ўсіх абласцей, у тым ліку прамысловасці», — сказаў Цапкала.

У яго ініцыятыўную групу ўваходзіць 784 чалавекі. Сёння стартаваў збор подпісаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Антось Вусовіч / адказаць
21.05.2020 / 20:27
Эканаміст? - Магчыма.
Добры гаспадар? - Для Расеі.
Не Беларус!   І не Гаспадар для Беларусі!
У  1993-м  Масква ставіла на  Кэбіча і Лукашэнку.
Кэбіча падтрымлівала  старая  наменклатура, а
Лукашэнку - Саюз  Савецкіх  Афіцэраў.
  А  сёньня хто стаіць за спіной Бабарыка і  Цыпкала???
0
Гога. / адказаць
21.05.2020 / 22:23
Like Belarus,после того как он заведет нас в РФ-перемены устраивать будут уже другие. 
0
american / адказаць
22.05.2020 / 04:53
Хватит пороть чушь . Расскажи как ты собираешься победить на выборах  которых в принципе не существует ? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31