Знайсці
21.05.2020 / 09:15РусŁacБел

Алімпіяду ў Токіа і ў 2021 годзе могуць адмяніць

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў, што летняя Алімпіяда ў Токіа можа не адбыцца, калі яе не атрымаецца правесці ў 2021 годзе. Паводле яго слоў, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ лічыць наступнае лета апошнім варыянтам для правядзення спаборніцтваў, піша РБК.

«Разумею, што немагчыма пастаянна пераносіць Гульні, наймаючы па некалькі тысяч чалавек у арганізацыйны камітэт. Нельга таксама кожны год перабудоўваць каляндар спаборніцтваў у міжнародных федэрацый. Спартсменам патрэбна пэўнасць», — цытуе Баха Бі-бі-сі.

Алімпіяда ў Токіа павінна была адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруса ў красавіку МАК вырашыў адкласці правядзенне Гульняў на год, зараз яны запланаваны на лета 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930