Знайсці
21.05.2020 / 07:02РусŁacБел

У свеце ўжо больш як пяць мільёнаў інфікаваных каранавірусам

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 21 мая ў свеце зарэгістравана 5 088 455 выпадкаў каранавіруса, памерлі 329 769 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 591 991 выпадак каранавіруса, а памерла 94 994 чалавекі, з іх 1461 — за ўчора. У Расіі зафіксавана 308,7 тысячы выпадкаў каранавіруса, 135 чалавек памерлі учора. У Бразіліі каранавірус выяўлены ў 293,3 тысячы чалавек, 911 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Вялікабрытаніі (363) і Мексіцы (334).

20 мая ў свеце зафіксавана 99 724 новыя выпадкі.

За 20 мая зафіксавана 4740 смерцяў ад каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера