Знайсці
20.05.2020 / 22:564РусŁacБел

«Еўраопт» усталяваў абсталяванне для дэзынфекціі калясак пакупнікоў

«Еўраопт» першым сярод гандлёвых сетак у Беларусі пачаў прымяняць для дэзінфекцыі пакупніцкіх калясак спецыяльныя арачныя бар'еры. На сёння сучаснае абсталяванне маркі «Вірстан» ужо ўсталявана ў двух гіпермаркетах: у Мінску на вул. Мантажнікаў, 2 і ў Віцебску на пр-це Маскоўскім, 130-1, а таксама ў мінскім супермаркеце на вул. Нікіфарава, 51.

Каляскі для пакупак, як і кошыкі, рэгулярна праходзяць абавязковую дэзынфекцыю ў гандлёвых аб'ектах сеткі «Еўраопт». Новыя тэхналогіі зрабілі працэс дэзінфекцыі калясак нашмат прасцейшым.

Спецыялісты крам пры вяртанні калясак на месца ў гандлёвую залу проста праганяюць іх праз спецыяльную арку, усталяваную ля ўваходу ў гандлёвы аб'ект. Пры гэтым датчык руху аўтаматычна запускае працэс дэзынфекцыі. Аэразольны спосаб дэзынфекцыі, які выкарыстоўваецца ў бар'ерах «Вірстан», выдатна зарэкамендаваў сябе дзякуючы высокай эфектыўнасці і хуткасці апрацоўкі.

У далейшым бар'еры для дэзынфекцыі калясак могуць быць усталяваны і ў іншых буйных гандлёвых аб'ектах сеткі «Еўраопт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера