Знайсці
20.05.2020 / 16:0810РусŁacБел

Бабарыка: Пасля сыходу з пасады кіраўніка Белгазпрамбанка ў мяне не было кантактаў з Расіяй 

Экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка дае сёння першую прэс-канферэнцыю.

«Я пазваніў у [Газпрам], і ў іх быў шок, што я сыходжу з пасады кіраўніка Белгазпрамбанка. Пасля гэтага кантактаў з Расіяй не было. Кантакт быў абсалютна нулявы».

Пра гэта Віктар Бабарыка адказаў на пытанне пра ўдзел прадстаўнікоў расійскага бізнэсу ў яго кампаніі.

***

Сёння ЦВК зарэгістравала яго ініцыятыўную групу, у ёй 8095 чалавек. Ад чацвярга стартуе збор подпісаў. Да 19 чэрвеня трэба сабраць 100 тысяч подпісаў.

Бабарыка падзякаваў усім, хто адгукнуўся на прапанову быць у яго ініцыятыўнай групе, а таксама ЦВК, якая зарэгістравала групу. «За тыдзень яны перапрацавалі вялікі аб'ём інфармацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930