Знайсці
20.05.2020 / 15:25РусŁacБел

Ва Украіне назвалі дату заканчэння каранціну

УНІАН

Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў прапанаваў увесці з 22 мая так званы адаптыўны каранцін для паступовага зняцця абмежаванняў.

Ён будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.

Увядзенне і зняцце тых ці іншых мер для барацьбы з каранавірусам будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў канкрэтным рэгіёне.

З 12 сакавіка ўрад Украіны ўвёў агульнанацыянальны каранцін з-за каранавіруса тэрмінам на месяц, пазней ён быў падоўжаны да 22 мая. З 6 красавіка ў краіне зрабілі больш жорсткімі абмежаванні, у прыватнасці было забаронена збірацца на вуліцы ў групы больш за два чалавекі, за выключэннем выпадкаў суправаджэння дзяцей. Грамадзян абавязалі насіць маскі і пры выхадзе з дому мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

Абмежавальныя меры былі паслабленыя з 11 мая. У краіне пачалі працу крамы нехарчовых тавараў, летнія пляцоўкі рэстаранаў і кафэ, знялі забарону на прагулкі ў парках.

Па апошніх звестках, ва Украіне каранавірусам заразіліся 19 230 чалавек, 564 пацыенты памерлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930