Знайсці
20.05.2020 / 17:123РусŁacБел

У Старых Дарогах памёр 58-гадовы работнік вайсковай часці з каранавірусам

У нядзелю, 17 мая, памёр 58-гадовы Мікалай Сітчук са Старых Дарог. Сітчук — былы вайсковец, ветэран Афганістана, дзе быў прапаршчыкам і начальнікам узвода матэрыяльнага забяспечання.

Апошнім часам мужчына працаваў у мясцовай вайсковай часці (8-ы полк радыяцыённай, бія- і хімабароны). Быў начальнікам караула.

«У яго пачалася пнеўманія, паклалі ў бальніцу, там выявілі каранавірус, — распавёў «Нашай Ніве» Міхаіл Няхай, старшыня мясцовага саюза ветэранаў Афганістана.

— Увечары ў нядзелю 17 мая Мікалай памёр у Слуцкай бальніцы. Кажуць, рэзка стала кепска — і ўсё. Учора мы хавалі яго ў закрытай труне».

Сітчук меў хранічныя праблемы са здароўем, але знаёмыя кажуць, што ў даведцы аб смерці пазначаны таксама «кавід-19».

Жонка Мікала знаходзіцца ў копыльскай бальніцы з пнеўманіяй. Яна працавала ў старадарожскім інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

«Наша Ніва» звязалася з дырэктаркай установы, там паведамілі, што інтэрнат даўно не працуе ў «прафілактычных мэтах». Але на «карону» супрацоўнікаў не правяралі, бо не ведаюць, ці выявілі вірус у іх работніцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930