Знайсці
20.05.2020 / 12:597РусŁacБел

Зяленскі дапусціў вылучэнне на другі прэзідэнцкі тэрмін

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны з дня інаўгурацыі, упершыню дапусціў магчымасць вылучэння на другі прэзідэнцкі тэрмін, паведамляе РБК.

На пытанне журналіста пра тое, ці хопіць яму аднаго тэрміну на пасадзе прэзідэнта, каб выканаць усе абяцанні, якія ён даў перад прэзідэнцкімі выбарамі, Зяленскі адказаў: «Сапраўды — не хопіць».

«Гэта няпростая работа, ніхто дзякуй за яе не скажа», — дадаў ён неўзабаве, удакладняючы свае словы аб прэзідэнцкім тэрміне. Зяленскі дадаў, што падумае аб другім тэрміне, калі прыйдзе час, у выпадку калі будзе падтрымка народа Украіны.

Гэта першая падобная заява з вуснаў Зяленскага — раней ён не згадваў аб планах пераабірацца на другі тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930