Знайсці
20.05.2020 / 11:0854РусŁacБел

«Волю народа фальсіфікаваць немагчыма». Ініцыятыўную групу Бабарыкі зарэгістравалі

Фота Надзеі Бужан

ЦВК разгледзеў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Было пару недахопаў, два чалавекі не з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, адзначыла сакратар камісіі, але гэта не з'яўляецца праблемай.

Лідзія Ярмошына панаракала на тое, што Бабарыка пастаянна абнаўляў спіскі, што стварала дыскамфорт. Але групу зарэгістравалі.

Калі Бабарыка выйшаў з будынка ЦВК, ён зрабіў некалькі заяваў для СМІ:

«Я разумею, што ў камісіі не было падставаў не рэгістраваць. Плануем сабраць 100 тысяч подпісаў, спадзяемся, што будзе больш». 

«Я пайшоў на выбары, бо я, як чалавек Савецкага Саюза, рашыў для сябе: калі не я, то хто. Мой сын сказаў цудоўную фразу: «Ведаючы цябе, ты ніколі не даруеш, што не зрабіў гэтага».

«Я не прарасійскі кандыдат, я прабеларускі. У мяне іншага адказу няма».

«Я не збіраюся ні з кім ваяваць. Я іду не на вайну, а на выбары. Калі будзе перамога, я не думаю, што яе трэба будзе ад кагосьці адстойваць. Мы жывём у краіне, якая хай і здаецца недэмакратычнай, але дастаткова добрай і спакойнай, дзе пры правільнай арганізацыі працы воля народу будзе пачутая.

Волю народа фальсіфікаваць немагчыма».

Збор подпісаў стартуе заўтра, 21 мая. Трэба сабраць да 19 чэрвеня 100 тысяч подпісаў.

Апытанка

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930