Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2020 / 18:09

Каранік: У Віцебску раней было больш за 200 пнеўманій за суткі, цяпер — 20—30

Бальніцы Віцебска паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Другой медустановай горада, якая адновіць з наступнага тыдня сваю профільную працу, стане Віцебская абласная клінічная бальніца. Пра гэта паведаміў сёння ў Віцебску журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан.

Па словах міністра, сітуацыя ў самым паўночным рэгіёне краіны першапачаткова развівалася не зусім добра па той прычыне, што на сезонны ўздым рэспіраторных інфекцый і пнеўманій напластавалася яшчэ і каранавірусная інфекцыя, што запатрабавала перапрафілявання ложкавага фонду.

«Калі на піку мы часам бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманіі ў суткі, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску, што ў прынцыпе ўжо набліжаецца да натуральнай нормы. Думаю, што ў найбліжэйшы час іх колькасць будзе і далей змяншацца, улічваючы, што сезонныя захворванні сыходзяць, хоць і з некаторым спазненнем. Віной таму цёплая зіма і халодная вясна, але, мяркуючы па прагнозах, надвор'е адновіцца, і сезонныя рэспіраторныя інфекцыі сыдуць», — канстатаваў Уладзімір Каранік.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31