Знайсці
19.05.2020 / 17:392РусŁacБел

Гомельскі школьнік не вярнуў пракатны гіраскутар, а бацькам сказаў, што абмяняў яго на самакат

12 мая ў Гомелі пракатам скарысталіся двое падлеткаў, узяўшы гіраскутар. Пакаталіся і вярнулі назад. Прыкладна праз гадзіну яны зноў вярнуліся, каб паўтарыць ранішні заезд. Пасля гадзіны дня адзін з хлопцаў вярнуўся, каб зноў скарыстацца паслугай пракату.

Толькі з веладарожкі вакол возера да прызначанага часу ён ужо не вярнуўся. Бізнэсмен чакаў яшчэ каля дзвюх гадзін, спадзяючыся на свядомасць юнака. А калі зразумеў, што той наўрад ці вернецца, набраў тэлефон 102.

14-гадовы школьнік на гіраскутары паспеў удосталь пакатацца па мікрараёне «Сельмаш», пасля чаго прыехаў дадому. Натуральна, што дома ў бацькоў узніклі пытанні наконт дарагой цацкі. Але юнак загадзя прадумаў варыянт адказу, маўляў, абмяняў на самакат. Толькі ўвечары ў дзверы пазванілі, і супрацоўнік міліцыі паведаміў бацьку, што гіраскутар скралі.

Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930