Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2020 / 16:25 2

Беларусы сталі часцей плаціць у інтэрнэце. Банк склаў рэйтынг аперацый

Беларусы за апошнія месяцы сталі часцей карыстацца мабільным і інтэрнэт-банкам. Самыя папулярныя аперацыі — пагашэнне крэдыту, адвольныя плацяжы і папаўненне карты. Спецыялісты Пріорбанка прааналізавалі даныя па сваіх кліентах і распавялі пра тэндэнцыі ў сферы электроннага банкінгу.

Павялічыць

Папулярнасць анлайн-плацяжоў пачала расці ў канцы лютага, калі кліенты сталі выбіраць дыстанцыйнае абслугоўванне ў банку замест звыклага паходу ў аддзяленне. У прыватнасці, у красавіку агульная сума аперацый праз інтэрнэт-банк павысілася больш чым на 7% у параўнанні з лютым. Вырасла як колькасць аперацый, так і сярэдні чэк.

Што важна, павялічылася колькасць беларусаў, якія аддаюць перавагу плаціць са смартфона. Так, колькасць карыстальнікаў мабільнага банка за перыяд з 1 лютага па 1 мая вырасла больш чым на 12%.

У Пріорбанку таксама склалі рэйтынг найбольш папулярных аперацый у мабільным і інтэрнэт-банку. Першыя месцы займаюць пагашэнне крэдыту і адвольныя плацяжы, калі для аплаты тавару ці паслугі трэба пазначыць УНП, разліковы рахунак атрымальніка і код яго банка. Многія папаўняюць балансы сваіх картак, вядуць разлікі за мабільную сувязь і інтэрнэт. Папулярным таксама стала аплачваць ў анлайне камунальныя плацяжы, электраэнергію і газ.

У банку адзначаюць, што здзяйсняць пераводы, плацяжы і іншыя дзеянні праз інтэрнэт-банк звычайна значна больш бяспечна. Усе аперацыі максімальна абароненыя, а ў выпадку страты карткі можна адразу заблакаваць рахунак. І пазней разблакаваць, калі яна знойдзецца.

Каб нічога не забыцца, спецыялісты рэкамендуюць карыстацца аўтааплатай: выбраць плацеж, паказаць суму і перыядычнасць разлікаў. Патрэбная сума спішацца ў інтэрнэт-банку аўтаматычна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

2
Ммм / адказаць
19.05.2020 / 17:01
Не разумею, чаму не пішуць назву банка па-беларуску "Прыорбанк"?
0
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
19.05.2020 / 17:16
Почетайте договор. Банк наши деньги прокручивает. За это нам 0,00001 годовых. Денег нет. Но Вы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31