Знайсці
19.05.2020 / 10:214РусŁacБел

На Нарачы патанулі двое мужчын-спецыялістаў, а трэці трымаўся за нос лодкі і так выратаваўся

Здарэнне адбылося 18 мая, у панядзелак, каля 15:00, паведамляе narachanka.by.

narachanka.by

Паблізу вёскі Наносы патанулі двое мужчын: 24-гадовы мінчук і 62-гадовы жыхар курортнага пасёлка Нарач. Яшчэ аднаго, 51-гадовага мінчука, выратавалі.

Мужчыны выйшлі на возера на лодцы «Днепр» вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя» БДУ для зняцця гідраэкалагічнай устаноўкі.

У 15:15 супрацоўнікі выратавальнай станцыі «Нарач» на адлегласці 2,4 кіламетра ад берага знайшлі лодку затопленай. Насавая частка лодкі знаходзілася на паверхні вады, за яе трымаўся чалавек. Яго выратавалі, мужчына шпіталізаваны. Таксама выратавальнікі дасталі з вады целы двух мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930