Знайсці
19.05.2020 / 08:552РусŁacБел

Сёння ў Мінску пройдзе саміт ЕАЭС у відэафармаце. Лукашэнка спадзяваўся, што ён пройдзе ў вочным рэжыме

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

4 мая кіраўнік краіны падчас відэаканферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам выказваў спадзеў, што саміт магчымы ў выглядзе вочнай сустрэчы.

«Гатовы 19 мая прыняць усіх вас. Абяцаю поўную бяспеку. Упэўнены, што вы з задавальненнем, пабываўшы тут, у добрым настроі пакінеце Мінск, калі, вядома, гэта дазволіць вам абстаноўка», — заявіў тады кіраўнік дзяржавы.

Як бачым, лідары краін вырашылі абмеркаваць пытанні парадку дня дыстанцыйна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930