Знайсці
18.05.2020 / 20:54РусŁacБел

Магілёвец скраў у жанчыны ванну

У 42-гадовай магілёўкі невядомы скраў ванну коштам 426 рублёў 14 капеек. Прадмет інтэр'еру знік пасля таго, як жанчына выставіла яго на некалькі дзён з кватэры на лесвічную клетку пад'езда аднаго з дамоў. Занятая іншымі справамі, жанчына не паспела перавезці ванну ў іншае месца: у адзін з дзён яна бясследна знікла, паведамляе міліцыя.

Да здарэння, верагодна, датычны 41-гадовы рабочы адной з арганізацый горада, які заўважыў ванну, якая стаіць на лесвічнай клетцы без нагляду. Некалькі дзён мужчына заходзіў у пад'езд, каб пераканацца, што ванна па-ранейшаму на месцы. Пасля назіранняў ён, незаўважаны жыхарамі дома, вынес яе з пад'езду і здаў на метал, а атрыманыя за продаж чужой маёмасці грошы патраціў на асабістыя патрэбы.

Зараз выкрадзенае канфіскавалі. Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930