Даслаць навіну
Знайсці
18.05.2020 / 15:54 4

РТБД упершыню даў прэм’еру ў анлайне. Спектакль «Профіт» сабраў дзесяць зал

Больш за дзве тысячы чалавек паглядзелі прэм’еру трагікамедыі «Профіт» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў жывым эфіры відэасэрвісу VOKA. Каб змясціць такую колькасць людзей у зале РТБД, спатрэбілася б арганізаваць не менш за дзесяць аншлагавых паказаў.

Павялічыць

«Профіт» — сучасная інтэрпрэтацыя «Даходнага месца» Аляксандра Астроўскага. Адмыслова для пастаноўкі на сцэне РТБД класічны тэкст быў перакладзены на беларускую мову, а рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў радыкальна перарабіў некаторыя сцэны і ўвёў у дзеянне новага персанажа. І калі ў XIX стагоддзі героі знакамітай п'есы гаварылі пра выгаду і прыбытак, то на фоне падзей XXI стагоддзя іх цікавяць ужо профіты, якія можа даць добрая праца і грашовая пасада.

Ролю галоўнага героя, сумленнага ідэаліста Жадава, занятага пошукам месца, дзе на жыццё можна было б зарабляць сумленна, у спектаклі выканаў Арцём Курань. Вобраз яго антаганіста — прагматычнага кар'ерыста Белагубава — увасобіў Максім Шышко.

Таксама ў спектаклі задзейнічаныя заслужаныя артысты Беларусі Людміла Сідаркевіч і Валянцін Салаўёў, Ганна Семяняка, Максім Брагінец, Гражына Быкава, Андрэй Дабравольскі, Наталля Халадовіч, Мікалай Стонька.

Павялічыць

Прэм’ера мусіла адбыцца яшчэ ў красавіку ў традыцыйным фармаце, але праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце тэатр быў вымушаны яе адкласці і ўвогуле часова прыпыніць паказы ўсіх спектакляў.

Рэпетыцыі новай пастаноўкі працягваліся дыстанцыйна, і каб не пераносіць прэм’еру яшчэ раз ужо на новы сезон, было вырашана ўсё адно правесці яе, але так, каб артысты і гледачы знаходзіліся на бяспечнай дыстанцыі — у фармаце анлайн-трансляцыі на платформе VOKA.

Дзякуючы гэтаму больш за дзве тысячы чалавек сталі гледачамі першай анлайн-прэм’еры ў РТБД, а шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіла кожнаму з іх максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Трансляцыя на VOKA праводзілася бясплатна і была даступна для прагляду не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Павялічыць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юджын / адказаць
18.05.2020 / 20:06
А калі б трансляцыя спектакля была не на нейкай VОКЕ, а на кашэрным YouTube, то не 10, а ўсе 100 і нават больш залаў сабраў бы спектакль.
0
Белачупакабра / адказаць
19.05.2020 / 08:03
Юджын, а хто б аплаціў здымкі для YouTube?
0
Юджын / адказаць
19.05.2020 / 18:49
Белачупакабра, ну неяк жа іншыя спектаклі для YouTube здымалі. Я на VOKA не паспеў паглядзець у жывым эфіры, а ў запісу там не транслююць, як я разумею. Асноўная прэтэнзія да VOKA - няма магчымасці глядзець запісы трансляцый.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30