Знайсці
18.05.2020 / 12:161РусŁacБел

Саўмін вызначыў 77 кампаній, якім будуць паскорана вяртаць ПДВ

Фота Надзеі Бужан

Урад вызначыў 77 кампаній, якім будуць паскорана вяртаць ПДВ. Адпаведная пастанова Саўміна ад 14 мая 2020 года №282 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты для рэалізацыі ўказа ад 24 красавіка 2020 года №143 «Аб падтрымцы эканомікі». Плацельшчыкам, уключаным у спіс, залік розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ, вылічанай па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, ажыццяўляецца на працягу 10 працоўных дзён з дня прыняцця падатковым органам рашэння аб вяртанні (поўнай або частковай адмове ў вяртанні) такой розніцы.

У пералік увайшлі ЗАТ «Атлант», Мінскі малочны завод №1, Беларуская чыгунка, «Камунарка», ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга», ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА», МТЗ, МАЗ, Мінскі маторны завод, Брэсцкі мясакамбінат, «Савушкін прадукт», «Гомельтранснафта Дружба», «Белавія», «Лекфарм», БелАЗ і іншыя кампаніі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930