Даслаць навіну
Знайсці
19.05.2020 / 09:44

Дызайнерская плітка па цане звычайнай: у «Доме пліткі» распачаўся сезон зніжак ФОТА

Не атрымалася на мора — акуніцеся ў рамонт. Салоны «Дом пліткі» ладзяць акцыю «Майскі мікс», каб працэс быў яркім, бяспечным і выгадным. Акцыя працягнецца да 24 мая. З'явілася і новая паслуга — індывідуальная бяспечная кансультацыя.

Павялічыць

Таксама захавалася большасць бонусаў:

  • бясплатны праект з раскладкай для плітачніка і дэталёвым разлікам матэрыялу;
  • бясплатная дастаўка па Мінску пры замове ад 1000 рублёў;
  • дапамога ў пад'ёме на паверх;
  • база плітачнікаў, якія гатовыя зрабіць зніжку кліентам «Дома пліткі»;
  • падарункавыя сертыфікаты наміналам 500 і 1000 рублёў.

15 калекцый ColiseumGres — зніжка 10%

ColiseumGres — керамаграніт расійскай вытворчасці. Класічныя і мадэрнісцкія «лукі» і высокая якасць забяспечылі яму заслужаную папулярнасць. Памеры фонавай пліткі — 300×300 і 450×450.

Павялічыць

Павялічыць

Сёлета фабрыка выпусціла тры італьянскія калекцыі: пад мармур, брэкчыю (тэкстура горнай абломкавай пароды) і брук з выкарыстаннем дэкораў у выглядзе паўлінавых хвастоў.

Павялічыць

Павялічыць

ColiseumGres — гэта адзіны вытворца на постсавецкай прасторы, які прапаноўвае рэктыфікаваную плітку (з абразнымі краямі) з дызайнерскім прынтам па цане ў 25-30 рублёў за квадратны метр.

З такой пліткі вырабляюць прыгожыя і роўныя падлогі з бясшвовай укладкай. Плітку можна класці з мінімальным швом 1—1,5 мм.

Павялічыць

Павялічыць

Таксама ColiseumGres прапаноўвае прыступкі з керамаграніту з капінасам. Па марозаўстойлівасці і трываласці яны не саступаюць клінкернай плітцы, а ў маляўнічасці і разнастайнасці прынтаў выгадна ад яе адрозніваюцца.

У акцыі ўдзельнічаюць 15 калекцый, спіс можна паглядзець на сайце.

Чатыры навінкі Italon — зніжка 20%

Italon — расійска-італьянскі брэнд дызайнерскай пліткі з мноствам цікавых рашэнняў «пад ключ». Прынты адрозніваюцца натуральнасцю і дэталёвасцю прамалёўкі. Памеры — да 1600×800 мм. У асноўным брэнд прадстаўлены прафарбаваным у масе керамагранітам. Гэта дазваляе выкарыстоўваць яго як на сценах, так і на падлозе ў памяшканнях з рознай праходнасцю.

Павялічыць

Павялічыць

Сёлета Italon выпусціў сапраўдны чорны мармур — больш чорны сапраўды складана адшукаць (калекцыя «Шарм Дэлюкс Сахара Нуар»).

Павялічыць

Павялічыць

З'явілася шмат дэкораў з кветкамі (у калекцыі «Груў»), эфектамі старадаўнасці, дэкоры з імітацыяй металу і шкла. Паліганальная мазаіка (калекцыя «Тэравіва») і мазаіка ў выглядзе кружкоў. Плітка, у якой адначасова спалучаюцца некалькі тэкстураў. Напрыклад, камення і дрэва, як і ў пліце «Скайфол б'янка Блок». 

Павялічыць

Павялічыць

Асаблівае месца сярод «шокавых» рашэнняў заняла пліта з калекцыі «Скайфол»: каменная тэкстура прадстаўлена ў памеры 200×1600 мм. Звычайна такія прастакутнікі характэрныя для «керамічных дошак», для камення гэта нонсэнс. Але менавіта такі падыход дазваляе адкрываць новыя інтэр'еры з арганічнымі пераходамі ад тэкстуры да тэкстуры.

Прэзентаваны і максі-памер пліты — 1200×2780 мм. Абліцоўка сцен плітой такога памеру выключае ўкладку кавалачкаў і павялічвае эканомію матэрыялу. Фармат добра прадстаўлены ў мармуровай калекцыі «Шарм дэлюкс».

Усе калекцыі глядзіце на сайце.

На ўсю Delacora зніжка 20%

Delacora — новы расійскі брэнд керамічнай пліткі, прэзентаваны ў лістападзе мінулага года ў салоне «Дом пліткі» («Аляксандраў Пасаж»).

У распрацоўцы дызайну ўдзельнічалі італьянскія спецыялісты, якія дадалі плітцы паўднёвы глянец і вытанчанасць. У Delacora прадстаўлена ўсё для ваннага пакоя: ад падлогі да дэкору.

Павялічыць

Павялічыць

У Delacora можна знайсці традыцыйныя бэжавыя і шэрыя рашэнні, а таксама яркія ультрамарынавыя або раскошныя белыя калекцыі. Памер фонавай пліты 250×750 мм пасуе як для маленькіх санвузлоў, так і для вялікіх. Маленькія пакоі такая плітка візуальна павялічыць, а вялікія зробіць лёгкімі, бязмежнымі. У кожнай калекцыі ёсць набор дэкораў і мазаікі па прымальнай цане.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Усе калекцыі можна паглядзець на сайце.

Часопіс распродажаў і сакрэтныя зніжкі па 1 рублі

Павялічыць

Пад адной вокладкай сабраныя ўсе выгадныя прапановы брэндаў «Дома пліткі». У часопісе прадстаўленыя пазіцыі, якія знаходзяцца на складзе. Ёсць пазіцыі з рэшткамі больш за 100 «квадратаў». Спампаваць часопіс можна тут.

Таксама ёсць спіс «сакрэтных зніжак» з цэнамі ад 1 рубля. Як іх атрымаць, чытайце на сайце.

Бяспечная кансультацыя

Павялічыць

«Дом пліткі» ўвёў новую паслугу, каб выбар пліткі быў камфортным і бяспечным. Штодня з 10.30 да 11.30 можна запісацца на «Бяспечную кансультацыю»

Падчас кансультацыі ў салоне вы будзеце адзіным кліентам. Дапамагаць у выбары будзе наш дызайнер. Кансультацыя разлічана на 30 хвілін, за гэты час вы зможаце:

  • паглядзець на плітку ўжывую;
  • ацаніць паверхню пліткі навобмацак;
  • пабачыць рэальную якасць керамаграніту, а не апрацаванай выявы.

Далейшае ўзаемадзеянне з дызайнерам можна весці па тэлефоне. Дыстанцыйна вы ўзгодніце праект, дастаўку і пад'ём на паверх, а таксама зможаце правесці аплату.

Запіс на кансультацыю: +375 29 322 57 28, Міхаіл.

Крамы-партнёры

Нашу акцыю «Майскі мікс» падтрымалі 7 крам па ўсёй Беларусі. Увесь спіс глядзіце на сайце.

Па ўсіх актуальных пытаннях можна тэлефанаваць у любы з нашых салонаў.

Салон «Дом пліткі», пр. Незалежнасці, 117А (першы паверх, «Аляксандраў Пасаж»)

Тэлефоны для сувязі:

+375 17 395-09-97
+375 29 335-40-42 (Viber)
+375 29 222-99-32

Рэжым работы:

Пн-пт: 10.00 — 20.00
Сб. 10.00 — 18.00
Ндз. 10.00 — 17.00

Шоу-рум «Дом пліткі», вул. Гарадзецкая, 38А (другі паверх)

Тэлефоны для сувязі:

+375 17 396-62-84
+375 29 115-58-69 (Viber)
+375 33 384-15-77

Рэжым работы:

Пн-пт: 10.00 — 20.00
Сб. 10.00 — 18.00
Ндз. выхадны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Прыватнае прадпрыемства «Дом пліткі», УНП 193311106

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31