Знайсці
18.05.2020 / 11:2961РусŁacБел

Віктар Бабарыка сабраў у ініцыятыўную групу 10100 чалавек

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Вось мы і скончылі прымаць заяўкі на ўключэнне ў ініцыятыўную групу. Тых, хто пакінуў заяўку пасля паўночы, мы таксама пастараемся ўлічыць і ўключыць у спісы. Нас 10101!!!», — напісаў банкір і дадаў:

«Гэта не проста поспех, гэта няхай маленькая, але вельмі важная перамога. І ў першую чаргу гэта перамога над сабой. Я выдатна разумею, як складана было вам зрабіць гэты крок: пераадолець унутраныя страхі і перажыванні, нявер'е і сумневы, ляноту і абумоўленую заканадаўствам нявызначанасць маёй пазіцыі па многіх важных пытаннях. Але вы зрабілі гэта, а значыць вы — пераможцы! Велізарны ўсім дзякуй!»

Сёння Бабарыка ідзе ў ЦВК падаваць удакладненыя і дапоўненыя спісы. Ініцыятыўную групу (ІГ) узначальвае яго сын Эдуард.

Віктар Бабарыка падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ў пятніцу, тады ініцыятыўная група налічвала 5 500 чалавек. Для параўнання, у ініцыятыўную групу Лукашэнкі запісалі 11 тысяч чалавек, Валерый Цапкала падаў 555 чалавек, Андрэй Дзмітрыеў — 1500 чалавек. Былыя ўдзельнікі праймерыз «для адчапнога» падалі групу ў 110 чалавек.

Але да панядзелка можна было дапоўніць спісы.

ЦВК будзе разглядаць пытанне аб рэгістрацыі ІГ у аўторак і сераду.

Усяго з панядзелка 11 мая падаліся на рэгістрацыю 55 чалавек, амаль палова — прадстаўнікі «групы Статкевіча». Прычым восем чалавек ЦВК адразу забракавала, матываваўшы гэта наступнымі аргументамі: многа людзей у спісах супадае, частка ўдзельнікаў пасля тэлефанаванняў адмаўляліся ад удзелу ў ІГ.

Таксама адхіленыя заяўкі ІГ «суровага турыста» Віталя Зялкоўскага з Маладзечна, блогера Сяргея Ціханоўскага («Краіна для жыцця»). У выніку замест Ціханоўскага заяўку на ўдзел у выбарах падала яго жонка Святлана.

Зарэгістраваныя ІГ Аляксандра Лукашэнкі, лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча, актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых, а таксама фермера з Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча.

Збор подпісаў павінен стартаваць 21 мая і будзе доўжыцца да 19 чэрвеня. Выбары прэзідэнта запланаваныя на 9 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930