Даслаць навіну
Знайсці
18.05.2020 / 08:14 2

ЗША запусцілі на арбіту сакрэтны вайсковы касмаплан

ВПС ЗША паспяхова запусцілі ракету-носьбіт Atlas V з касмапланам X-37B, прызначаным для сакрэтнай місіі, піша bbc.com.

Ракета стартавала з базы ВПС ЗША на мысе Канаверал.

Касмаплан выведзе на арбіту спадарожнік і выпрабуе ў космасе тэхналогію пераўтварэння сонечнай энергіі.

Гэта ўжо шостая місія беспілотнага арбітальнага самалёта.

X-37B — сакрэтная амерыканская праграма выпрабаванняў, пра яе вядома вельмі мала.

«У гэтай місіі X-37B будзе праведзена больш эксперыментаў, чым у любых іншых папярэдніх місіях», — паведаміла ў пачатку мая міністр вайскова-паветраных сіл ЗША Барбара Барэт.

Падчас аднаго з эксперыментаў будзе выпрабаваны ўплыў радыяцыі на насенне і іншыя матэрыялы.

Праграма X-37B стартавала ў 1999 годзе. Самалёт нагадвае паменшаную версію пілатаваных касмічных караблёў, якія былі выведзеныя з эксплуатацыі касмічнай праграмай ЗША ў 2011 годзе. Ён можа, плануючы, зніжацца з верхніх слаёў атмасферы і прызямляцца на ўзлётна-пасадачную паласу, як шатл.

Арбітальны беспілотны самалёт, пабудаваны кампаніяй Boeing, выкарыстоўвае сонечныя батарэі для сілкавання на арбіце, яго даўжыня складае больш за 9 м, размах крылаў амаль 4,5 м, а важыць ён амаль 5 тон. 

Першая місія адбылася ў красавіку 2010 года і працягвалася восем месяцаў. Апошняя завяршылася ў кастрычніку 2019 года, пасля 780 дзён на арбіце, у выніку чаго агульны час знаходжання самалёта ў космасе перавысіў сем гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

17
Эдгар Ширко / адказаць
18.05.2020 / 09:29
Если про его запуск НН пишет, то, полагаю, что и весь мир знает, и с заявленной "секретностью", соответственно, как минимум очень большие проблемы!..
0
Яўген_2020 / адказаць
19.05.2020 / 10:56
Эдгар Ширко, тое што на арбіце лётае спадарожнік памерам з мікрааўтобус, схаваць немагчыма. Яго бачаць астраномы-аматары, не кажучы пра дзяржавы з РЛС. А вось, што ён дакладна робіць на арбіце, з гэтым цяжэй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31