Даслаць навіну
Знайсці
17.05.2020 / 17:13 119

Рэкорд для альтэрнатыўнага кандыдата. Колькасць людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу Бабарыкі, набліжаецца да 10 тысяч

Павялічыць

Банкір і мецэнат Віктар Бабарыка абвясціў, што да яго ініцыятыўнай групы далучылася ўжо 9000 чалавек. Гэта рэкордная лічба для альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты.

Аляксандр Лукашэнка дакляраваў ініцыятыўную групу ў складзе 11 тысяч чалавек.

Мяркуючы па запісах у сацыяльных сетках мецэната, да Бабарыкі запісваюцца прыхільнікі перамен з розных сацыяльных груп, лічачы яго самай перспектыўнай альтэрнатывай Аляксандру Лукашэнку, які фактычна самадзяржаўна кіруе Беларуссю ўжо 26 гадоў.

Бабарыка, які спрабуе аб'яднаць вакол сябе шырокую кааліцыю розных сілаў, пакуль не публікаваў сваёй праграмы. На гэтым этапе тое забаронена выбарчым заканадаўствам. Сваёй мінулай дзейнасцю ён стварыў сабе рэпутацыю чалавека, якому неабыякавыя нацыянальныя каштоўнасці і правы чалавека. У той жа час яго ўспрымаюць як эканамічнага прагматыка, здольнага выбудаваць адносіны з Расіяй. Бабарыка доўгі час быў паспяховым менеджарам банка, што для многіх уяўляецца вырашальным плюсам у сітуацыі, калі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы і стаіць перад неабходнасцю змагання з каранавірусам.

Акрамя Бабарыкі, намер кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку заявілі былы дыпламат, кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала (яго ініцыятыўная група складае 555 чалавек) і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, прадпрымальніца Ганна Канапацкая (група 1200 чалавек). 

Мікалай Статкевіч і яго паплечнікі падалі на рэгістрацыю дзясяткаў ініцыятыўных груп, каб весці агітацыю супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Асаблівую ўвагу прыцягнуў самы папулярны ў краіне відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Гэтага гомельскага прадпрымальніка, жорсткага крытыка Аляксандра Лукашэнкі, арыштавалі напярэдадні абвяшчэння выбараў, каб ён не мог падаць сваёй заяўкі. Тады замест яго сваю кандыдатуру вылучыла ягоная 38-гадовая жонка Святлана Ціханоўская.

Таксама на выбары ідуць спарынг-партнёры прэзідэнта Алег Гайдукевіч і Андрэй Дзмітрыеў.

У сваю ініцыятыўную групу Бабарыка набірае людзей праз сацыяльныя сеткі. У пятніцу ён падаў у Цэнтрвыбаркам 5600 подпісаў. Па законе ён мае права дапоўніць спіс групы да вечара нядзелі.

Чытайце таксама: Жонка загінула, дачка ў Аўстраліі. Што вядома пра сям’ю Віктара Бабарыкі 

Паглядзіце, у якім доме жыве Віктар Бабарыка ШМАТ ФОТА

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
счётчик Гейгера / адказаць
18.05.2020 / 18:29
Козік,я раблю сваю справу... Мне падабаецца тое аб чым кажа і робіць Статкевич. +                                                                                                                                                                                 "Але тут-жа "...ВСЕХ КТО ЛЮБИТ ВЕСЕЛУХУ , ПРИГЛАШАЕМ СЯРДЕЧНА НА ДУРЫБОРЫ". 
https://nn.by/?c=ar&i=251914#startcomments" ---- гэта канешне Жарт , і для асоб з IQ вышей за....
0
счётчик Гейгера / адказаць
20.05.2020 / 18:51
меркаванне, меркаванне / Адказаць
18.05.2020 / 13:35
https://nn.by/?c=ar&i=251914#startcomments

а вынік які шаноўнае "Меркаванне" ? З кожным годам усё горш і горш....
Няўжо Вы гэта не разумееце ?  кАлі нешта робішь , Выніка няма - гэта ўжо ліпа....
Альбо падман, альбо хлопцы проста зарабляюць грошы без сумлення, гонара, годнасці і каштоўнасцяў....
Ідзіце калі ласка да 1 клясы , Вам там патлумачаць што 2*2=4.... Змагар.
0
счётчик Гейгера / адказаць
21.05.2020 / 14:19
меркаванне, меркаванне / Адказаць
18.05.2020 / 13:35
https://nn.by/?c=ar&i=251914#startcomments

Вернемся да гэтай дыскусіі 10 жніўня , дакладней  24 жніўня ( бо на гэты раз дурыбары будуць складацца з 2-х частак ) , будзе вядомы "вынік" і лічбы... Шаноўны "Змагар"  !!!!
Па першае мазгі, потым дзеянні....
ПАзначыў, вернемся сюды 24 жніўня...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30