Знайсці
17.05.2020 / 16:4216РусŁacБел

Ад «пнеўманіі з неўдакладненым узбуджальнікам» памёр 53-гадовы начальнік упраўлення Узброеных Сіл

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Мінскім вайсковым шпіталі памёр 53-гадовы Герман Аляксандраў. Афіцыйная прычына смерці — пнеўманія з «неўдакладненым узбуджальнікам». 

Аляксандраў ужо не быў вайскоўцам, але ўзначальваў упраўленне Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы — быў палкоўнікам запасу. 

Фота: mil.by

Наколькі вядома «Нашай Ніве», два тэсты на каранавірус у Аляксандрава паказалі адмоўны вынік. 

Тым не менш, хавалі яго ў закрытай труне. Вядома пра выпадкі заражэнняў на каранавірус у паралельных упраўленнях. 

Міністэрства абароны прынесла спачуванні сям'і палкоўніка ў сваёй афіцыйнай газеце. 

Чытайце таксама: «Усё пачыналася як звычайная прастуда». Памёр 35-гадовы мінчук, на «карону» перахварэла ўся яго сям'я

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031