Знайсці
17.05.2020 / 12:20РусŁacБел

Стала вядома, дзе пройдзе «Еўрабачанне» ў 2021 годзе

Міжнародны музычны конкурс «Еўрабачанне» ў 2021 годзе адбудзецца ў Ратэрдаме.

65-ы конкурс «Еўрабачанне» павінен быў прайсці ў горадзе ў маі гэтага года, аднак у канцы сакавіка яго адмянілі з-за пандэміі каранавіруса.

На сёння 18 артыстаў, выступленні якіх планаваліся ў гэтым годзе, пацвердзілі, што будуць прадстаўляць сваю краіну ў 2021-м.

Краіны-ўдзельніцы змогуць самастойна вырашыць, якога выканаўцу ці артыста адправіць на конкурс у наступным годзе. Гэта могуць быць музыканты, выбраныя для ўдзелу ў «Еўрабачанні-2020», альбо новыя ўдзельнікі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера