Знайсці
17.05.2020 / 12:009РусŁacБел

Юлія Чарняўская: Тое, што з яго стадыяй і формай хваробы ён пражыў чатыры гады, было цудам

Культуролаг і прафесар Юлія Чарняўская напісала ў фэйсбуку пра смерць свайго мужа Юрыя Зісера.

«Майго Юры больш няма. Гэта немагчыма. Але тое, што з яго стадыяй і формай хваробы ён пражыў чатыры гады, яшчэ больш немагчыма. Гэта было цудам, што здзіўляла дактароў. Так, ён такі! Ён аптыміст, жыццялюб і герой. Я ганаруся ім, як ганарылася 34 гады і яшчэ 15 дзён. І буду ганарыцца заўсёды», — напісала Чарняўская.

У сувязі з эпідэміяй сям'я не хоча рабіць адкрытае пахаванне.

«Прабачце. Хоць Юра памёр ад раку, ён доўга ляжаў у бальніцы, а бальніц без віруса цяпер не бывае. Не хочацца нікога ставіць пад небяспеку», — піша ўдава Зісера.

Калі эпідэмія схлыне, сям'я мае намер правесці вечар яго памяці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930