Знайсці
17.05.2020 / 09:034РусŁacБел

Італія адменіць абавязковы каранцін для людзей, што прыбываюць з ЕС. Суседзі незадаволеныя рашэннем

З 3 чэрвеня людзей, што прыбываюць у Італію з краін Еўрасаюза, не будуць адпраўляць на абавязковы каранцін. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джузепе Контэ.

Міжрэгіянальныя паездкі таксама будуць абмежаваныя да 3 чэрвеня.

З гэтага ж 3 чэрвеня Італія адкрые межы. Пры гэтым абмежаванні могуць захавацца для тых, хто едзе з краін або рэгіёнаў з высокай рызыкай заражэння каранавірусам.

Перамяшчэнні ў межах аднаго рэгіёну ўлады дазволяць ужо з 18 мая.

У той жа час у МУС Францыі раскрытыкавалі рашэнне Італіі адкрыць межы. Там лічаць, што краінам Еўрасаюза неабходна каардынаваць рашэнні па адкрыцці межаў разам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930