Знайсці
16.05.2020 / 20:1211РусŁacБел

З мінскага таксафона штомесяц робяць каля 140 званкоў

Яшчэ ў 2000-х у Мінску таксафонаў было некалькі тысяч. Цяпер — 131, піша sb.by. Калі з вамі нешта здарыцца, а мабільны тэлефон, напрыклад, разраджаны, з таксафона можна бясплатна патэлефанаваць у экстранныя службы 101, 102, 103, 104, 112. За іншыя званкі прыйдзецца плаціць.

На жаль, пад манеткі мінскія таксафоны не прыстасаваныя, таму давядзецца набыць адмысловыя сэрвісныя тэлефонныя карты (СТК): яны прадаюцца на пошце, у кіёсках «Мінсктранса», аддзяленнях «Белтэлекама». 

Вы здзівіцеся, але таксафонамі яшчэ карыстаюцца: у сярэднім у Мінску з таксафона здзяйсняецца 140 званкоў у месяц, падлічылі ў «Белтэлекаме».

Цяпер таксафоны захоўваюцца там, дзе карыстанне іншымі відамі сувязі абмежавана, напрыклад, у воінскіх часцях, установах пенітэнцыярнай сістэмы і гэтак далей. Па-другое, таксафонная сувязь ёсць на вакзалах, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і на іншых аб'ектах, дзе гэты від сувязі карыстаецца попытам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930