Знайсці
16.05.2020 / 19:247РусŁacБел

У Брэсцкай гарадской бальніцы занята 600 з 680 месцаў, вызначаных пад COVID-19

У Цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста ляжаць каля 600 пацыентаў з пнеўманіямі. Пра гэта паведамляе Zarya.by са спасылкай на галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя Алега Вялічку.

У сярэднім паступае ад 30 да 50 пацыентаў у дзень.

— Пасля 20 красавіка некаторыя аддзялення бальніцы былі перапрафіляваны на аказанне дапамогі хворым з пнеўманіяй з Брэста і Брэсцкага раёна. Такое рашэнне было прынята, каб засяродзіць хворых у адным месцы, улічваючы, што сярод іх ёсць выпадкі, выкліканыя вірусам COVID-19. Гэтыя аддзяленні былі названыя інфекцыйнымі і ўводзіліся паступова, па меры неабходнасці. На сёння пад лячэнне пнеўманіі ў нашай бальніцы абсталявана 680 ложка-месцаў, — адзначыў галоўны доктар.

У бальніцы было прыкладна дзесяць кіслародных канцэнтратараў, але калі стала зразумела, што сітуацыя абвастраецца, набылі яшчэ 17. Заказ на пастаўку яшчэ дзесяці будзе выкананы ў маі.

На базе аднаго з аддзяленняў арганізаваны кантакт-цэнтр для тых, хто пасля змены не сыходзіць дадому, каб не падвяргаць рызыцы заражэння блізкіх. Галоўным чынам, гэта супрацоўнікі рэанімацыйнага аддзялення.

Алег Вялічка таксама заклікаў берасцейцаў выконваць правілы гігіены.

— Колькасць выпісаных кожны дзень расце. На сёння іх ужо больш за 400. І гэта радуе. Але, разам з тым, спрашчаць сітуацыю ні ў якім разе не трэба. Па-ранейшаму вельмі важна выконваць рэкамендаваныя меры і правілы паводзін: мыць рукі, насіць ахоўныя маскі, не збірацца вялікімі кампаніямі, дзе адначасовая рызыка інфікавання ўзрастае ў разы. У нас ёсць, на жаль, выпадкі, калі з-за пагарды такімі мерамі ў ЦГБ паступілі адразу чатыры сям'і з аграгарадка Страдзічы Брэсцкага раёна.

Акрамя Цэнтральнай гарадской бальніцы, пад прыём кавідных пацыентаў у Брэсце прыстасаваныя анкалагічны, туберкулёзны і скурна-венералагічны дыспансеры, а таксама некаторыя аддзяленні абласной клінічнай бальніцы.

З даследаванняў навукоўцаў вядома, што менш чым у 20% хворых на каранавірус развіваецца пнеўманія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930