Знайсці
16.05.2020 / 18:584РусŁacБел

У Вялікабрытаніі службовых сабак навучаць распазнаваць хворых на каранавірус

Урад Вялікабрытаніі выдзеліў паўмільёна фунтаў стэрлінгаў (гэта прыкладна 560 тысяч еўра) на праект, у межах якога будуць даследаваць, ці змогуць сабакі выяўляць хворых на каранавірус людзей па паху.

Праектам займаюцца Лонданская школа гігіены і трапічнай медыцыны, Дарэмскі ўніверсітэт і дабрачынная арганізацыя Medical Detection Dogs, а таксама Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі, паведамляе BBC.

На першым этапе працаўнікі Нацыянальнай службы аховы здароўя будуць адбіраць узоры пахаў у пацыентаў з каранавіруснай хваробай (да прыкладу, выкарыстаныя маскі). Пасля гэтага шасцярых сабак будуць трэніраваць для вызначэння віруса сярод узораў — на гэта можа сысці ад шасці да васьмі тыдняў.

На другім этапе ўрад павінен вырашыць, ці мэтазгодна выкарыстоўваць сабак для выяўлення COVID-19. Напрыклад, іх можна было б размяшчаць у аэрапортах (для хуткай праверкі) або цэнтрах тэставання, каб паскорыць працэс выяўлення каранавіруса.

Вядома, што некаторыя сабакі могуць па паху выяўляць захворванні ў людзей. Асобныя з іх могуць «прааналізаваць» да 250 чалавек за гадзіну. Дабрачынная арганізацыя Medical Detection Dogs займаецца трэніроўкай сабак у гэтай сферы ўжо 10 гадоў.

Летась спецыялісты Medical Detection Dogs і Дарэмскага ўніверсітэта навучылі сабак выяўляць малярыю ў дзяцей з дакладнасцю 70%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера