Знайсці
16.05.2020 / 16:531РусŁacБел

Памерла любімая фатографка бітлоў Астрыд Кірхгер

Нямецкая мастачка і фатографка Астрыд Кірхгер памерла ў Гамбургу за дзень да свайго 82-годдзя, паведамляе DW са спасылкай на яе сябра. Гэта адбылося ў мінулы аўторак.

Кірхгер праславілася як фатограф гурта The Beatles, яна сябравала з музыкамі з самага пачатку іх кар'еры, пазнаёміўшыся ў 1960 годзе яшчэ з іх першым складам.

Яна нават была заручана з памерлым у 21 год бас-гітарыстам з першага складу гурта Сцюартам Саткліфам і была дызайнерам вокладкі дэбютнага альбома Джорджа Харысана Wonderwall Music.

Пасля смерці Саткліфа яна працягвала сябраваць з музыкамі і фатаграфавала іх усе шасцідзясятыя. У апошнія гады яна працавала стылістам і дызайнерам інтэр'ераў у Гамбургу і адкрыла там краму фатаграфій.

«Блаславі Бог Астрыд, выдатнага чалавека і фатографа», — напісаў у сваім твітары Рынга Стар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930