Знайсці
16.05.2020 / 15:24121РусŁacБел

Паглядзіце, у якім доме жыве Віктар Бабарыка ШМАТ ФОТА

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду, экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанка жыве ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна, непадалёк ад Астрашыцкага гарадка. Гэты адрас ён пакінуў пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Цэнтрвыбаркаме.

Зрэшты, тут жыве не толькі Бабарыка, агулам гэтае месца ля Вячы вядомае як банкірскі пасёлак. 

«Наша Ніва» знайшла дом, у якім жыве прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. Праўда, нерухомасць аформлена на сына Эдуарда. Яна дасталася яму ў спадчыну пасля трагічнай смерці маці.

Палац, які ўпрыгожвае латыфундыю гіганцкай плошчай 1,6 гектара, знаходзіцца ля самага лесу. З унутранага боку плотам служаць самі дрэвы, гэта крайні будынак на вуліцы.

Плошча жылога дома — 871 квадратны метр, унутраны дворык схаваны ад вачэй.

Эксперты па нерухомасці наўскідку кажуць, што такі дом можа каштаваць каля $1,5 мільёна. Зрэшты, Бабарыка ніколі не хаваў таго, што ён заможны чалавек. 

Двор ахоўваюць звычайныя дварнякі. Нехта можа меркаваць, што даберманы ці ратвейлеры ўпісаліся б у такі фон больш прэстыжна, але выглядае, што не для ўсіх мільянераў элітныя пароды маюць значэнне. 

Калі рэпарцёры «Нашай Нівы» фатаграфавалі дом, кіроўца якраз прывёз Віктара Бабарыку. Той адмовіўся ад каментароў.

Вось фота, на якім можна суаднесці масштабы дома на фоне машыны. Пад дахам відаць вонкавую падсветку. 

Троху ў бок ад асноўнага дома стаіць яшчэ адзін будынак. Па архітэктуры можна выказаць гіпотэзу, што частку яго займае нейкі дэндрарый, але дакладна мы не ведаем.

Праз дарогу ад асноўнай тэрыторыі, амаль ля вады, стаіць, імаверна, лазня. 

Адметна, што гэты ўчастак зарэгістраваны ўжо на самога Віктара. 

Тэнісных кортаў, спартовых пляцовак ці чагосьці падобнага не відаць ні з вуліцы, ні са спадарожніка. Тэрыторыя проста засаджаная дэкаратыўнымі ялінкамі.

Апытанка

Арцём Гарбацэвіч, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930