Знайсці
16.05.2020 / 13:0090РусŁacБел

Бабарыка правёў першы эфір з падпісчыкамі ў інстаграме. Што ён расказаў? 

Віктар Бабарыка, які заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі і падаў дакументы для рэгістрацыі ў ЦВК, правёў жывы эфір з падпісчыкамі ў інстаграме. Максімальная колькасць гледачоў эфіра перавышала 2300 чалавек.

Бабарыка патлумачыў, што не мае права расказваць пра выбарчую праграму, каб гэта не палічылі агітацыяй. Таму адказваў больш на арганізацыйныя пытанні.

Па словах банкіра, яго каманда ўжо набрала 53 каардынатары, закрыўшы імі ўсе раёны абласных цэнтраў, а таксама гарады абласнога падпарадкавання.

Подпісы для ўдзелу ў ініцыятыўнай групе працягваюць збірацца да панядзелка. Яго каманда збіраецца абзваніць усіх тых, хто пазначыў свае звесткі, каб не было памылак у дакументах для ЦВК.

Разважаючы аб працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў, Бабарыка тлумачыў, наколькі сур'ёзна яго каманда спраўджвае подпісы. Ён лічыць, што дзеянні Цэнтрвыбаркама па праверцы дакументаў — «гэта не фармальныя прыдзіркі». Гэта прагучала на наступны дзень пасля таго, як Лідзія Ярмошына адмовілася прымаць дакументы арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага праз адсутнасць яго подпісу і выкінула з выбараў «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча. «Я абсалютна ўпэўнены ў кампетэнтнасці ЦВК і ў іх разуменні таго, што колькасць удзельнікаў лепшая за яе адсутнасць», — падсумаваў Бабарыка. 

Бабарыка сумняецца, ці варта ладзіць выбарчыя сустрэчы падчас пандэміі. Схіляецца да варыянту з анлайн-агітацыяй — будзе адказваць анлайн на пытанні жыхароў таго ці іншага рэгіёну.

На пытанне па-беларуску адказаў таксама па-беларуску, але нясмела, падбіраючы словы. Паабяцаў авалодаць абедзвюма дзяржаўнымі мовамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930