Знайсці
16.05.2020 / 11:1311РусŁacБел

У амерыканскім рэстаране за столікі пасадзілі надзіманых лялек: і дыстанцыя захоўваецца, і не так самотна гасцям

Уладальнік рэстарана ў Тэйларсе (Паўднёвая Караліна, ЗША) Паула Стар Мелеш пасадзіла надзіманых лялек за столікі, каб забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне ва ўстанове і стварыць бачнасць вялікай колькасці наведвальнікаў.

Мелеш распавяла Fox, што не хацела наносіць разметку ўнутры рэстарана і таму абмеркавала з супрацоўнікамі іншыя спосабы забяспечыць санітарныя патрабаванні.

Уладальнікі рэстарана знайшлі пяць мужчын і пяць жанчын, надзелі на іх сваю вопратку і надзьмулі.

Акрамя таго, падобнае рашэнне дазволіла стварыць бачнасць вялікай колькасці наведвальнікаў у зале. Цяпер госці «адчуваюць сябе не так самотна».

У Паўднёвай Караліне з канца красавіка сталі аслабляць абмежаванні, уведзеныя з-за каранавіруса. У штаце дазволілі адкрыць рэстараны, калі тыя будуць выконваць санітарныя патрабаванні.

Падобныя меры таксама анансаваў рэстаран у Вашынгтоне, які адкрыецца 29 мая. Там за свабодныя сталы пасадзяць манекены. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930