Знайсці
15.05.2020 / 23:22РусŁacБел

Берасцейца, што абакраў гарадскі салон прыгажосці, вылічылі па відэльцы

З брэсцкага салона прыгажосці выкрадзена маёмасць на суму больш за 300 рублёў. Зламыснік прыхапіў з сабой у тым ліку абсталяванне, якое выкарыстоўваецца майстрамі для манікюру. Для высвятлення абставін здарэння на месца прыехала следча-аператыўная група.

На стале ў салоне ляжалі рэшткі ежы і сталовы прыбор — відэлец. Са слоў гаспадыні, калі яна сыходзіла, у салоне быў парадак. У праваахоўнікаў узнікла здагадка, што зламыснік, верагодна, вырашыў перакусіць у памяшканні, скарыстаўшыся тым, што ўваходныя дзверы аказаліся адчыненымі. Доказы былі канфіскаваныя і накіраваны на даследаванне да экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

Эксперты атрымалі генатып неўстаноўленага мужчыны. Атрыманы вынік быў накіраваны для зверкі, у выніку чаго было ўстаноўлена супадзенне з 37-гадовым жыхаром Брэста, які неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўных органаў.

Мужчына прызнаўся ў здзяйсненні крадзяжу, аднак выкрадзенае вярнуць не змог, бо здаў маёмасць у камісійны магазін.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930