Знайсці
15.05.2020 / 21:2748РусŁacБел

Польшча разарвала кантракт на транзіт газу з Расіяй

У нядзелю, 17 мая, мінае дамова на транзіт расійскага газу праз Польшчу. Працягваць яе Варшава адмовілася і тым самым разарвала супрацоўніцтва, піша Reuters.

Цяпер «Газпрому» давядзецца браніраваць на аўкцыёнах кароткатэрміновыя транзітныя магутнасці ў польскага аператара Gaz-System.

Прапампоўка праз газаправод «Ямал-Еўропа», які цераз Польшчу ідзе ў Нямеччыну, складае 33 мільярды кубаметраў у год. Дагавор, які кончыўся, быў складзены яшчэ ў 1990-я гады.

Напружанасць у адносінах паміж Масквой і Варшавай з-за імпарту газу з'яўляецца часткай больш шырокай палітычнай напружанасці паміж Расіяй і Захадам на фоне анексіі Крыма Расіяй.

Варшава неаднаразова заяўляла, што не будзе купляць расійскі газ пасля 2022 года. Замест гэтага Польшча будзе купляць амерыканскі і нарвежскі газ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера