Знайсці
15.05.2020 / 19:44РусŁacБел

«Брокер» выдурыла ў жыхаркі Гродна амаль 127 тысяч рублёў

Па дапамогу ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна, якая страціла амаль 127 тысяч рублёў. Такую суму ў яе выдурыла «брокер адной з анлайн-платформаў біржавых таргоў», паведамляе міліцыя.

Гісторыя пачалася з аб'явы аб «дзяржаўнай праграме па павышэнні дабрабыту беларусаў». Жанчына ўбачыла яе ў Instagram. Пакінула заяўку, зарэгістравалася, перавяла $100 першапачатковага капіталу, і ўжо праз некалькі хвілін ёй патэлефанавала «брокер Аляксандра».

Пасля кожную раніцу дзяўчына паведамляла наваспечанаму «трэйдару» аб паспяховых здзелках, прасіла папаўняць рахунак. Усе налічэнні адбіваліся ў балансе.

Калі грошы скончыліся, беларуска брала крэдыты ў банку, абрасла даўгамі. Аднак абнаявіць рахунак не атрымалася: прадстаўнікі платформы на любых падставах угаворвалі яе не сыходзіць з біржы. «Аляксандра» нават прасіла яе прадаць кватэру. У выніку кампанія паставіла ўльтыматум: унесці чарговы плацеж або рахунак будзе ануляваны. Пасля гэтага жанчына напісала заяву ў міліцыю.

Распачалі крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930