Знайсці
15.05.2020 / 16:4736РусŁacБел

Лукашэнка: У гэтай так званай пандэміі, у гэтай істэрыі ёсць і станоўчае

Кіраўнік дзяржавы пабываў на комплексе па вырошчванні цялушак «Мішуткі» вытворчага ўчастка «Вымна» УП «Рудакова». Ён у чарговы раз выказаўся пра каранавірус, паведамляе «Звязда».

Фота БелТА

«У гэтай пандэміі так званай, у гэтай істэрыі ёсць і станоўчае. Як і ў глабальным плане ў свеце (усе зразумеюць, чаго мы вартыя і хто ў нас сябра, хто вораг), так і на нізкім узроўні, у адносінах паміж людзьмі. Станоўчае тое, што яна крыху падштурхнула людзей, і людзі зразумелі, што трэба трымацца за зямлю. А што да хвароб (а яны будуць у нас, гэтыя вірусы, заўсёды), вёска — гэта выратаванне. У вас няма ні істэрыі, ні псіхозу, і нават вірус вас, дзякуй богу, неяк бокам абыходзіць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што дзякуючы знешнім абставінам беларусы здзяйсняюць пераацэнку сваіх дзеянняў і жыццёвых асноў.

«І гэта на карысць сельскай гаспадарцы», — сказаў ў канцы Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930