Знайсці
15.05.2020 / 16:172РусŁacБел

Затрымалі гендырэктара «Магілёўліфтмаша»

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» і экс-сенатар Барыс Кавалеўскі затрыманы. Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманне звязана з карупцыяй і пастаўкамі ліфтаў у Расію.

Фота: liftmach.by

Сакратар гендырэктара Алена Доўгушава сказала, што Барыс Кавалеўскі «ўжо каля тыдня на бальнічным». І калі вернецца на працу — невядома.

Пры гэтым супрацоўнікі прадпрыемства і іншыя крыніцы, так ці інакш звязаныя з «Магілёўліфтмашам» і Кавалеўскім, сцвярджаюць, што Барыса Віктаравіча затрымалі 4 мая з доказамі злачынства, гэта значыць пры атрыманні або перадачы хабару. Крыніцы таксама кажуць аб затрыманні «па гэтай справе» 12 чалавек.

На гэты момант Следчы камітэт «не валодае ніякай інфармацыяй» пра затрыманне Кавалеўскага.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш «не змог пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю» пра затрыманне Кавалеўскага.

Барысу Кавалеўскаму 57 гадоў, ён родам з Грузіі. Пачынаў працаваць электраманцёрам на Аршанскім заводзе лёгкага машынабудавання. У 2014 годзе Лукашэнка прызначыў Кавалеўскага генеральным дырэктарам холдынгу «Магілёўліфтмаш». У склад холдынга ўваходзяць тры прадпрыемствы ў Магілёве — заводы «Магілёўліфтмаш», «Зеніт» і «Электрарухавік» — і завод «Ветразь» у Бягомлі Віцебскай вобласці.

Барыс Кавалеўскі быў членам Савета Рэспублікі 6-га склікання — у 2016—2019 гадах.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930