Знайсці
15.05.2020 / 15:056РусŁacБел

Усе трое ўдзельнікаў экс-праймерыз падалі дакументы, але з мінімальнай ініцыятыўнай групай

Фота Надзеі Бужан 

Удзельнікі экс-праймерыз Юрый Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова, нягледзячы на тое, што афіцыйна адмовіліся ад удзелу ў выбарах, усё ж вырашылі падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Іх група налічвае 110 чалавек.

Подпісы яны збіраць не думаюць.

Ужо былыя кандыдаты праймерыз — Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў — заявілі пра тое, што не будуць вызначаць адзінага кандыдата ў мінулую нядзелю. Яны анансавалі супольную ініцыятыўную групу, распачаўшы кампанію за адстаўку Лукашэнкі, сумленныя выбары і сістэмныя рэформы для новай Беларусі.

Паводле вынікаў анлайн-галасавання праймерыз, перамогу ў інтэрнэце атрымаў Мікалай Казлоў — 39,8%. Калі ездзілі па рэгіёнах, то перамагаў Севярынец, але ён зняўся з праймерыз 16 сакавіка.

Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але праз небяспеку каранавіруса рэалізаваць планы не ўдалося.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930