Знайсці
15.05.2020 / 14:347РусŁacБел

У аварыі загінулі двое дакументалістаў, якія здымалі фільм пра валанцёраў і самі развозілі медыкам сродкі абароны

Аварыя здарылася ўвечары 14 мая ў Пухавіцкім раёне. Трое дакументалістаў, якія здымалі фільм пра валанцёраў, вярталіся на «Сітраене» дадому. Раптам у іх машыну ўехаў 20-гадовы кіроўца на Rover, які выляцеў на сустрэчную паласу. 

У выніку кіроўца Rover і двое хлопцаў-валанцёраў загінулі.

Гэта маладыя дакументалісты Максім Гаўрыленка і Уладзімір Міхайлоўскі — у час пандэміі яны таксама дапамагалі з перавозкамі сродкаў абароны ў бальніцы. Хлопцам было 26 і 33 гады адпаведна.

Уладзімір Міхайлоўскі (злева) і Максім Гаўрыленка. Фота з Facebook.

Яшчэ адна дакументалістка, Любоў Зямцова, якая была з імі ў машыне, цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

«Учора яны вярталіся ад мяне з Гомеля. Спрабуем цяпер зразумець, што далей рабіць, як дапамагчы з пахаваннем», — расказаў адзін з кіраўнікоў валанцёрскай ініцыятывы Вycovid-19 Андрэй Стрыжак.

Апроч дапамогі медыкам, каманда працавала над цыклам дакументальных фільмаў «Невядомая Беларусь».

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930