Знайсці
15.05.2020 / 14:0465РусŁacБел

«Матывацыя — зрабіць Беларусь лепшай!»: Віктар Бабарыка прынёс у ЦВК 5500 подпісаў

Фота Надзеі Бужан

Банкір і мецэнат Віктар Бабарыка прынёс дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК. У яго групе 5500 чалавек, але спадзяецца павялічыць да 7500. Людзі ў ініцыятыўную групу сабраліся за тры дні, звесткі валанцёраў, што падаліся ў апошні дзень, апрацоўваюцца.

«Матывацыя — зрабіць Беларусь лепшай», — адзначыў банкір, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Я не разумею, што такое прарасійскі кандыдат. Я — грамадзянін Беларусі Віктар Бабарыка», — сказаў ён.

«Я на выбары іду абірацца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь»., — адказаў ён на пытанне «НН», ці ідзе ён браць уладу.

Фота Надзеі Бужан

«Я вельмі рады, што Беларусь праяўляе інтарэс да выбараў», — пракаментаваў Бабарыка пытанне пра вялікую падтрымку ў інтэрнэце і сказаў, што рашэнне пра выбары ў час пандэміі прымаў не ён. «Калі яго прынялі, то я вырашыў паўдзельнічаць», — дадаў ён.

«Жыццё пакажа, ці збяру я подпісы. Калі б я не верыў у гэта, то не рабіў бы», — мяркуе банкір і абяцае максімальную бяспеку зборшчыкам у час пандэміі.

Таксама ён сказаў, што канчатковае рашэнне балатавацца прыняў раніцай у панядзелак.

«Я спадзяюся стаць прэзідэнтам Беларусі і веру, што стану», — рэзюмаваў банкір.

Чытайце таксама. Бабарыка даў нечаканы адказ на пытанне, чый Крым

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера